Гэты дзень у гісторыі. У Менску адкрыты новы Дом Чырвонай Армii (зараз Дом Афiцэраў)
Менск
oldmensk

18 лістапада 1936 года ў Менску быў адкрыты новы Дом Чырвонай Армii (зараз Дом Афiцэраў).

Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Менску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) – помнік савецкага постканструктывізму міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда.

Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор'я ў Менску на вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаньнем падмуркаў і сьценаў былога падвор'я, таму збудаваньне мае цікавае вырашэньне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі, на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасьць досыць прасторных памяшканьняў: тэатральная зала, кіназала, басейн (першы ў Менску) і г.д.



Ссылка на источник: Гэты дзень у гісторыі. У Менску адкрыты новы Дом Чырвонай Армii (зараз Дом Афiцэраў)

«Глядзі Менск» (фотавыстава)
Менск
oldmensk

Адкрыццё: 20 лістапада ў 19:00
Працуе: па 30 лістапад 2013 года
Месца: кінатэатр «Перамога» (г.Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 20)
Уваход вольны.

Аўтар: Аляксандра Баярына
Куратар: лёна Шаліма

Гарадская прастора выдатна рэжыцца. Як торт, як пірог... Едзеш па горадзе і поглядам адразаеш кавалак за кавалкам. На фасадзе вісіць парачка і размахвае пэндзямі, на прыпынку ўсе сядзяць у аднолькавых позах, дзяўчына ў чырвоным выйшла з чырвонай машыны - унутры цябе спрацоўвае пстрычка і вось ты ўжо працягваеш рух з выразаным ў памяці прастакутнікам. Ці акрэсліў поглядам групу школьнікаў, якія пераходзяць дарогу. Калі яны пераходзяць дарогу прыгожа, робіш два-тры кадры... А калі сьвятло заходзячага сонца падсвеціць іх сілуэты і доўгімі, рухомымі ценямі накрые палову праезнай часткі, то, мабыць, я б зрабіла кадраў пяць-шэсць... Столькі, колькі паспела б, каб захаваць у памяці ўсе імгненьні гэтага відовішча. Па сутнасьці, прастора ёсьць сукупнасць зрэзаў! Рух - паслядоўнасьць выразаных з рэчаіснасьці кадраў. У памяці застаецца толькі тое, што ты скадраваў, і ня важна, з фотаапаратам ты гэта зрабіў ці без яго»...

***

Аляксандра Баярына

Архітэктар, дызайнер інтэр'ераў, публіцыст, архітэктурны крытык, член Беларускага саюза архітэктараў, Беларускага саюза дызайнераў, выкладчык Архітэктурнага факультэта БНТУ.

Фатаграфіяй захаплялася з дзяцінства. Першыя фатаграфіі былі зробленыя на «Зеніт» бацькоў. У сферу інтарэсаў уваходзіла толькі архітэктура. Чорна-белыя фота поўніліся гарадскімі відамі, будынкамі і іх фрагментамі. Чалавек у кадры на той момант быў лішнім. З часам аўтара сталі цікавіць людзі і іх месца ў гарадскім асяроддзі.

Экспазіцыю склалі фота, знятыя на працягу апошніх 5 гадоў на лічбавую камеру.



Ссылка на источник: «Глядзі Менск» (фотавыстава)

КДБ, Нацбанк і крама пад гадзіньнікам. Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня архітэктара Парусьнікава
Менск
oldmensk
Дзякуючы маскоўскаму архітэктару Міхаілу Парусьнікаву ў Менску з'явіліся знаёмыя нам будынкі Нацбанка і КДБ. З яго ўдзелам аформіўся выгляд галоўнай вуліцы Менску, якую мы сёньня ведаем як праспект Незалежнасьці. Міхаіл Парусьнікаў быў і суаўтарам спартыўнага комплексу "Дынама". Ён нарадзіўся 12 лістапада 1893 года, а гэта значыць, што яму роўна 120 гадоў, паведамляе news.tut.by.

Міхаіл Парусьнікаў

Кароткая даведка. Хто такі Парусьнікаў?


На сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа ў біяграфічнай даведцы, прысьвечанай Міхаілу Парусьнікаву, напісана, што ён нарадзіўся ў Маскве, скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, а потым Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні. У гады Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Парусьнікаў працаваў на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка Акадэміі архітэктуры СССР. У 1944-1948 гг. - Кіраўнік архітэктурна-праектных майстэрняў Камітэта па справах архітэктуры СССР.

Ён аўтар праекта планіроўкі і забудовы Астрахані (1930), шэрагу жылых дамоў на праспекце Міру ў Маскве (1936), аўтар праекта павільёна машынабудаваньня на Ўсерасійскай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выставе (1923) і будынка ў Яраслаўлі. Аднак самы вялікі ўклад Парусьнікаў унёс у архітэктуру Беларусі. У 1968 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.


Першым збудаваньнем на сучасным праспекце Незалежнасьці ў пасьляваенным Менску быў будынак Міністэрства дзяржбяспекі БССР (дом №17), які пачалі ўзводзіць вясной 1945. Пра гэта ў сваім артыкуле на TUT.BY аб пасьляваенным аднаўленні Менску пісаў краязнаўца Ўладзімір Валожынскі.



Дарожныя работы на вул. Савецкай - будучыні пр. Сталіна.

"На архітэктара - Міхаіла Парусьнікава - легла двайная адказнасьць: аб'ект будаваўся для ўсемагутнай у СССР арганізацыі, і будынак, будучы пабудаваны першым, павінен быў задаваць тон у будучай архітэктуры ўсяго праспекта Сталіна. Будаўніцтва завяршылася 1 сьнежня 1947 г. На будынку была ўсталявана вежа (з ёй звязана некалькі менскіх легенд). Гэтая вежа - самае высокае месца першай лініі цяперашняга праспекта Незалежнасьці - з'яўлялася па задуме М.Парусьнікава кампазіцыйным цэнтрам ўсёй частцы праспекта ад цяперашняй плошчы Незалежнасьці да плошчы Перамогі. Кажуць, што будынак КДБ на праспекце Незалежнасьці ў свой час быў прызнаны лепшым архітэктурным творам у СССР", - гаворыцца ў артыкуле.


 Праектны позірк на будынак Міністэрства дзяржбяспекі з боку бульвара па вул. Камсамольскай.
Архітэктары М. Парусьнікаў, Г. Баданаў.

Разам з іншымі архітэктарамі Міхаіл Парусьнікаў распрацоўваў эскіз планіроўкі Менску, у якім вызначыліся асноўныя напрамкі планіровачнага развіцьця нашага горада, у суаўтарстве ён распрацоўваў і праект планіроўкі і забудовы вуліцы Савецкая (праспект Незалежнасці).


 Праект планіроўкі і забудовы Савецкай вул. (пр. і пл. Незалежнасці).
Аўтары праекта: Парусьнікаў М.П., Асмалоўскі М.С., Кароль В.А., Баданаў Г.П. 

Адначасова вялася праца па планіроўцы і забудове ансамбля Цэнтральнай плошчы (сёньня - Кастрычніцкая плошча), якой пастараліся надаць строгі выгляд. Забудова плошчы сфармавалася ў 1950-1960 гг., першапачаткова па праекце, распрацаваным архітэктарамі Г. Баданавым, В. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Парусьнікавым.

У 1945-1954 гадах па праектах Парусьнікава будавалі адміністрацыйныя будынкі, напрыклад, будынак Дзяржбанка, а цяпер - Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.


 Будынак Дзяржбанка (цяпер - Нацбанк Беларусі).
Будынак ўзвялі ў 1947 - 1952 гадах. 

Вялікі ўклад унёс М.П. Парусьнікаў ў жыльлёвае будаўніцтва Беларусі.


 Ад Камсамольскай у бок вул. Свярдлова. Злева - ведамасны 87- кватэрны жылы дом № 16 з харчовай крамай на першым паверсе.
Сярэдзіна 1950-х, архітэктар Парусьнікаў.
З кнігі Віталя Кірычэнкі "Мінск. Гістарычны партрэт горада". 

Пад яго кіраўніцтвам і з яго удзелам былі пабудаваныя жылыя дамы па цяперашнім праспекце Незалежнасьці, а таксама жылыя дамы і мост праз раку Свіслач.


 Раён Цэнтральнай плошчы. Справа - жылы дом Менскай ЦЭЦ -2 (цяперашні адрас - праспект Незалежнасці, 23; архітэктар Г.Заборский, М.Парусников; 1954). У ім 20 студзеня 1955 адкрыў свае дзверы новы гастраном (№ 13) - адзін з найбуйнейшых у сталіцы і рэспубліцы (папярэднік сучаснага універсама "Цэнтральны". У верхняй частцы дома № 23 (роўна як і суседняга, які знаходзіцца насупраць, - № 22) сёньня ўжо адсутнічаюць групы дэкаратыўных элементаў (на фота відаць над балюстрадай. Фота сярэдзіны 50-х., з кнігі Віталя Кірычэнкі "Мінск. Гістарычны партрэт горада". 


 Жылы дом, архітэктары Г. Заборскі, М. Парусьнікаў, 1949-1953 гг . 

 Жылы дом на Савецкай вуліцы. Архітэктар Парусьнікаў. 

 Дом №17 па пр.Незалежнасці, арх. М.Парусьнікаў і Г. Баданаў. Зараз у гэтым доме знаходзіцца кафэ "Васількі". 

Акрамя таго, Міхаіл Парусьнікаў з'яўляўся суаўтарам у групе архітэктараў, праектаваўшых спартыўны комплекс "Дынама" ў Менску.


 Від на стадыён "Дынама". Частка панарамнага фота А. і М. Ананьіных, Фота з кнігі Віталя Кірычэнкі "Мінск. Гістарычны партрэт горада".



КДБ, Нацбанк і крама пад гадзіньнікам. Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня архітэктара Парусьнікава

Выстава «Менск на старых паштоўках» адкрылася ў музэі гісторыі горада - 30 Июля 2013 - Менск - гісто
Менск
oldmensk
Больш за паўсотні вялікіх фотакопій паштовак канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя размешчаны ў Музэі гісторыі горада Менску. Тут адкрылася выстава «Менск на старых паштоўках».



http://www.oldmensk.net/news/vystava_mensk_na_starykh_pashtowkakh_adkrylasja_w_muzehi_gistoryi_gorada/2013-07-30-104

У сталіцы з'явіліся вуліцы Вербная, Калядная і Сьмілавіцкі тракт - 27 Июня 2013 - Менск - гісторыя п
Менск
oldmensk
Дэпутаты на 24-й сесіі Мінгарсавета прысвоілі шэраг найменьняў састаўным часткам Менску, перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны".

Так, праектаваная вуліца №1 у межах вул. Вяснянка, зав. Весніка, пр. Пераможцаў названая "вуліца Вербная", а праектуемая вуліца №1 у межах вул. Мікалаеўская, вул. Зацень - "вуліца Калядная".

http://www.oldmensk.net/news/u_stalicy_z_javilisja_vulicy_verbnaja_kaljadnaja_i_smilavicki_trakt/2013-06-27-103

У Менску з'явяцца вуліцы Вербная і Сёмкаўская - 15 Мая 2013 - Менск - гісторыя па фотаздымках
Менск
oldmensk
У Менску з'явяцца вуліцы Вербная і Сёмкаўская



Такая прапанова аб назове праектаваных ў сталіцы вуліц у межах вуліцы Вяснянка - зав. Вяснянка - пр. Пераможцаў.

http://www.oldmensk.net/news/u_mensku_zjavjacca_vulicy_verbnaja_i_sjomkawskaja/2013-05-15-102

Штогадовы аматарскі марафон «Налібокі`13» чакае сяброў! - 27 Марта 2013 - Менск - гісторыя па фотазд
Менск
oldmensk
Штогадовы аматарскі марафон «Налібокі`13» чакае сяброў!
* на правах рэклямы



25-26 траўня 2013 года адбудзецца штогадовы марафон «Налібокі`13». Тры дысцыпліны, тры новыя маршруты, дваццаць чатыры гадзіны задавальненьня, сотні удзельнікаў у сутачным аматарскім марафоне «Налібокі`13».

http://www.oldmensk.net/news/shtogadovy_amatarski_marafon_naliboki_96_13_chakae_sjabrow/2013-03-27-101

Менск - гісторыя па фотаздымках
Менск
oldmensk

Вітаю Вас, шаноўныя наведвальнікі!

Гэты часопіс з'яўляецца працягам інтэрнет-пректа oldMensk.net

Менск - гісторыя па фотаздымках

За некаторы час назапасілася шмат старых фотаздымкаў Менску розных часоў, а так сама і сучасных здымкаў. Праўда некаторыя сучасныя здымкі становяцца гісторыяй. Гараць ня толькі кнігі - руйнуецца і горад, стары горад. Ідэя праекта складаецца ў спалучэньні позіркаў на адное мейсца ў розныя часы. Знойдзенныя фатаздымкі розных часоў становяцца асновай для супастаўленьня таго часу з тым, што бачыць звычайны чалавек праз гады, дзесяцігодзьзі, стагодзьзі.


бульвар Мулявіна - Менск - гісторыя па фотаздымках
Менск
oldmensk
Новая старонка: Бульвар Мулявіна

http://www.oldmensk.net/publ/bulvary/muljavina/bulvar_muljavina/166-1-0-394

Нізкі рынак у Мінску. Праектная прапанова па аднаўленню. - 5 Марта 2013 - Менск - гісторыя па фотазд
Менск
oldmensk
Яшчэ 11 лютага бягучага году Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадало на разгляд у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму і КУП "Мінская спадчына” вынік працы сваёй архітэктурнай секцыі - Эскізны праект аднаўлення жылой і грамадзянскай забудовы тэрыторыі Нізкага і Мяснога рынкаў (кварталы № 3; 29; 30) на тэрыторыі комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Мінска”.



http://www.oldmensk.net/news/nizki_rynak_u_minsku_praektnaja_prapanova_pa_adnawlennju/2013-03-05-99

?

Log in

No account? Create an account